Дзіва — рака ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, басейн Тураўлянкі (прыток Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 631 км². Выцякае з возера Урада, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша, працякае праз азёры Атолава, Турасы, Бярозаўскае, Павульскае, упадае каля вёскі Янова ў возера Янова, далей сістэмай пратокаў злучана з возерам Туроўля, з якога выцякае Тураўлянка. Каля 12 % вадазбору Дзівы прыпадае на 130 азёраў Ушацкай групы.
Пры выхадзе з кожнага возера на некаторай адлегласці рака не замярзае ў самы моцны мароз, а над вадой стаіць пара.
У басейне ракі знаходзяцца азёры Андрыкова, Астроўна, Астраўкі, Дзявочае, Катоўскае, Рагоўскае, Цеменіца (Цяменіца), Чаросава, Кабак, Ладасна, Неграза (Гарадзішча), Рэцянец, Гаўрыленкі, Кароціца, Калпянец, Колпіна, Алёшава, Паніклае і інш.
Літаратура