У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Астраўкі.
Астраўкі |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
129,6 м |
Даўжыня |
1,74 км |
Шырыня |
0,92 км |
Плошча |
0,54 км² |
Аб’ём |
0,00269 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
5,61 км |
Найбольшая глыбіня |
12,7 м |
Сярэдняя глыбіня |
5 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
да 0,33 ‰ |
Празрыстасць |
1,2 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
102,1 км² |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Астраўкі́ — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Суша.
Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,74 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі 5,61 км. Найбольшая глыбіня 12,7 м, сярэдняя 5 м. Аб’ём вады ў возеры 2,69 млн м³. Плошча вадазбору 102,1 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы, складанага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складаецца з 2 плёсаў. Вышыня схілаў катлавіны дасягае 10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным усходзе і паўночным захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,1 га. Да глыбіні 1,5—2 м дно возера выслана пяском, на большых глыбінях апясчаненымі адкладамі і гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае ручай з возера Рагоўскае, злучана пратокай з возерам Цеменіца. Расліннасць уздоўж берагоў утварае палосу шырынёй да 25 м і распаўсюджваецца да глыбіні 3,5 м.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь, язь і іншыя віды рыб. Сустракаецца[1] сом.
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29—30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура
Спасылкі