Пра гару захавалася паданне, што яна насыпана дзяўчатамі, што разам з яе назвай сведчыць пра пэўную сувязь з культам язычніцкага жаночага бажаства, багіні-дзевы. У мацерыку выяўлена прамавугольная яма без знаходак і другая — неглыбокая і бясформенная каля ўнутранага падножжа вала, у якой знойдзена некалькі лобных ці цемянных касцейдзіцяці. Імаверна, гэта рэшткі ахвярапрынашэння. Магчыма выкарыстанне дзявочай гары як язычніцкага культавага помніка і ў жалезным веку і ў перыяд ранняга феадалізму[1].
Э. М. Зайкоўскі. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с.