Джабалпур (хіндзі: जबलपुर, англ.: Jabalpur) — горад у індыйскім штаце Мадх’я-Прадэш, адміністрацыйны цэнтр акругі Джабалпур.
Геаграфія
Размешчаны на поўнач ад ракі Нармада, у мясцовасці, акружанай невысокімі ўзгоркамі. Знаходзіцца ў рэгіёне Махакашал, у геаграфічным цэнтры Індыі. Вышыня горада над узроўнем мора — 410 м.
Паблізу горада — некалькі азёраў. Лета пачынаецца ў сакавіку і заканчваецца ў чэрвені. Самы гарачы месяц года — май; яго сярэдні максімум складае 42 °C. Сезон дажджоў працягваецца з чэрвеня па пачатак кастрычніка, а зіма — з лістапада па сакавік. Самы халодны месяц — студзень з сярэднім мінімумам 8 °C. Гадавая норма ападкаў — каля 1325 мм.
Літаратура