Даніэль Мáрцэль Альбры́хскі (польск.: Daniel Marcel Olbrychski; 27 лютага 1945, Ловіч, Польшча) — польскі акцёр тэатра і кіно. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя З. Цыбульскага.
Вучыўся ў Вышэйшай тэатральнай школе ў Варшаве. З 1963 года ў кіно.
Творчасць
Акцёр шырокага псіхалагічнага дыяпазону, майстар дынамічнага малюнка ролі. Зняўся ў фільмах А. Вайды («Попел», «Усё на продаж»), Е. Гофмана («Пан Валадыёўскі», «Патоп»), К. Занусі («Сямейнае жыццё», «Структура крышталю»), Ф. Шлёндарфа («Бляшаны барабан», ФРГ), здымаўся ў Венгрыі і Італіі. У 1969—1977 гг. у Тэатры нарадовым: Гамлет (аднайменная п’еса У. Шэкспіра) і інш.
Фільмаграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|