Да 1 студзеня 2010 года Фінляндыя падзялялася на 6 губерняў (фінск. : lääni - ляні шведск. : län ).Губерні кіраваліся ўрадам, на чале якога знаходзіўся прызначаўшыся прэзідэнтам краіны губернатар. Максімальны срок, на працягу якога губернатар мог займаць свой пост - 8 гадоў. У 2010 былі цалкам ліквідаваны.
Губерні Фінляндыі з 1997 па 2009
Гісторыя
Перад адміністрацыйнай рэформы 1997 года Фінляндыя падзялялася на 12 губерняў, якія захаваліся з часоў праведзенай Мікалаем I губерняў. Большая частка трынаццатай, Выбаргскай губерні была далучана да СССР пасля Зімняй і Другой сусветнай войн.
Пасля праведзенай у 1831 годзе Мікалаем I рэформыВялікае княства Фінляндскае падзялялася на 8 губеняў:
Губерня
Губернскі горад
Плошча, тыс. кm²
Насельніцтва, тыс. чал., 1905
Аба-Б’ёрнеборгская губерня
Аба
22,9
470
Вазаская губерня
Ваза / Нікаластайт
38,3
479
Выбаргская губерня
Выбарг
31,5
458
Куопіоская губерня
Куопіа
35,6
319
Нюландская губерня
Гельсінгфорс
11,1
327
Санкт-Міхельская губерня
Санкт-Міхель
17,2
192
Тавастгуская губерня
Тавастгус
18,0
317
Улеаборгская губерня
Улеаборг
157,0
295
У 1918 годзе, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі , Аландскія астравыбылі выдзелены ў асобную губерню, якая атрымала аўтаномны статус у выніку аландскага крызіса ў 1921 годзе.
У 1921 годзе на набытай паводле Тартускага мірнага дагавора тэрыторыі была створана Печангская губерня , але ўжо 1 студзеня яна была ліквідавана і ўключана ў склад губерні Оўлу .
У 1938 годзе паўночная частка губерні оўлу былавыдзелена ў Лапландскую губерню . Пасля таго як большая частка Выбаргскай губерні ўключаючы губернскі горад, адышла да СССР пасля Зімняй і Другой сусветнай войн, на застаўшайся ў Фінляндыі частцы ў 1947 годзе была створана Губерня Кюмі .
У 1960 годзе былі створаны губерні Цэнтральная Фінляндыя (з частак Вазаскай , Міхельскай , Куапійскай губерняў і губерні Хяме ) і Паўночная Карэлія (з часткі Куапійскай губерні).
У выніку рэформы 1997 года колькасць губерняў была скарочана да шасці: губерні Уўсімаа , Кюмі і паўднёвая частка губерні Хяме былі аб'яднаны ў губерню Паўднёвая Фінляндыя , губерні Ваза , Турку-Поры , Цэнтральная Фінляндыя і паўночная частка губерні Хяме ў губерню Заходняя Фінляндыя , а губерні Куопіа , Мікелі і Паўночная Карэлія ў губерню Усходняя Фінляндыя .
1 студзеня 2010 года ўсе губерні былі ліквідаваны. але было створана Агенцтва рэгіянальнага кіравання . Таксама захаваўся падзел Фінляндыі на вобласці .
Гл. таксама