Грыбаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Шалаёўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Збышынскі сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Збышын. 21 студзеня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Грыбавец, сельсавет перайменаваны ў Грыбавецкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 24 чэрвеня 1960 года ў склад Баравіцкага сельсавета перададзена вёска Зеляніца[1]. 31 студзеня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шалаёўка[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 9 населеных пунктаў[3]. 23 снежня 2009 года скасаваны, трыторыя далучана да Баравіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 342 чалавекі[5], з іх 93,0 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Боркі, Грыбава Слабада, Грыбавец, Грыбавецкае Лясніцтва, Збышын, Пільнікі, Стары Юзін і Шалаёўка.
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. (руск.)
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. (руск.)