Герб Чарнаўчыцаў — герб вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.
Апісанне
Герб Чарнаўчыцаў уяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны сярэбраны Троіцкі касцёл з чырвоным аздабленнем, у чорным ускрайку, што ў сімвалічнай форме перадае назву населенага пункта — сярэбраны паляўнічы ражок, які служыць напамінам пра фундатара касцёла Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіротку.
Спасылкі
|
---|
Гарады | | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Вёскі/аграгарадкі | |
---|
Курсівам пазначаны гербы, якія не маюць афіцыйнага статуса ў сучаснай Беларусі |