Георгій Яўгенавіч Хлябовіч

Георгій Яўгенавіч Хлябовіч
дэпутат Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў[d]
2019 — 2024
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 23 жніўня 1966(1966-08-23) (58 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды

Георгій Яўгенавіч Хлябовіч (нар. 23 жніўня 1966, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-артапед-траўматолаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 жніўня 1966 года ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці[1].

Скончыў Навагрудскае ССПТУ № 26 па спецыяльнасці «Трактарыст»; Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі; урач-артапед-траўматолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі[1].

Служыў у радах Савецкай арміі[1].

Працаваў трактарыстам у саўгасе «Дубкі» Навагрудскага раёна; урачом-інтэрнам-хірургам; урачом-траўматолагам паліклінікі, траўматалагічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Баранавіцкай гарадской бальніцы; галоўным урачом Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы[1].

Выбіраўся дэпутатам Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Баранавіцкай-сельскай акругі № 7. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта, Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Сям’я

Жанаты. Выхоўвае трох дачок і сына[1].

Крыніцы

Спасылкі