Георгій Джэмалавіч Квірыкашвілі (груз. გიორგი კვირიკაშვილი; нар. 20 ліпеня 1967 года, Тбілісі, Грузінская ССР) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, з 30 снежня 2015 па 20 чэрвеня 2018 — прэм’ер-міністр Грузіі.
Адукацыя
У 1984 годзе скончыў фізіка-матэматычную школу-інтэрнат ім. В. Н. Камарова. У 1984—1991 гг. вучыўся ў Тбіліскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на тэрапеўта. У 1986—1988 гг. прызываўся на абавязковую вайсковую службу ў савецкай арміі. У 1990—1995 гг. праходзіў навучанне ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце імя Івана Джавахішвілі на факультэце эканомікі, па спецыяльнасці — планаванне прамысловасці. У 1997—1998 гг. вучыўся ў Ілінойскім універсітэце, атрымаў ступень магістра навук у галіне фінансаў[3].
Гісторыя
- 1993—1996 гг. — пачаў фінансавую кар’еру ў «Аб’яднаным Грузінскім Банку». Даслужыўся да намесніка начальніка крэдытнага дэпартамента.
- 1996—1997 гг. — віцэ-прэзідэнт «Экспарт-Імпарт Банка».
- 1997—1998 гг. — дырэктар філіяла дэпартамента кіравання «Аб’яднанага Грузінскага Банка».
- З 1999 года працаваў у дзяржаўнай канцылярыі намеснікам начальніка фінансавай, грашова-крэдытнай і знешнеэканамічнай службы, пазней — кіраўніком групы развіцця малога і сярэдняга бізнесу агульнай праграмы Урада Грузіі і USAID;
- 1999—2004 гг. — член парламента Грузіі, намеснік старшыні Камітэта па пытаннях эканамічнай палітыкі. Пасля ружовай рэвалюцыі і прыходу да ўлады Міхаіла Саакашвілі сышоў з дзяржаўнай працы, вярнуўшыся ў бізнес.
- 2004—2006 гг. — кансультант выканаўчай дырэкцыі Першага Камерцыйнага Банка.
- 2006—2011 гг. — генеральны дырэктар «Карту Банка».
- 25 кастрычніка 2012 года становіцца міністрам эканомікі і ўстойлівага развіцця ў новым урадзе Грузіі на чале з Бідзінай Іванішвілі.
- 1 верасня 2015 года прызначаны на пасаду міністра замежных спраў Грузіі.
- 30 снежня 2015 года Георгій Квірыкашвілі стаў прэм’ер-міністрам Грузіі, пасля таго як парламент Грузіі на пленарным пасяджэнні зацвердзіў яго кандыдатуру і падтрымаў прапанаваны ім склад Урада[3][4].
- 13 чэрвеня 2018 года Квірыкашвілі абвясціў аб сваёй адстаўцы, выконваў абавязкі прэм’ера да 20 чэрвеня 2018.
Зноскі
Спасылкі