У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Коэн.
Гаральд Коэн (англ.: Harold Cohen; 1 мая 1928 — 27 красавіка 2016) — англійскі жывапісец. Брат Бернарда Коэна. Пасля навучання ў Лондане ў 1960-61 гадах паехаў у Нью-Ёрк, дзе працаваў у стылістыцы абстрактнага экспрэсіянізму. Яго першыя творы ўяўлялі сабой строгія кампазіцыі, складзеныя з каляровых стужак і дапоўненыя свабодным арнаментальным малюнкам. Важную ролю ў яго жывапісе гралі таксама напружанне і рытм. У галіне камп’ютарнай графікі яго захапляла ўзаемадзеянне колераў.
Зноскі