У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Коэн.
Бернард Коэн (англ.: Bernard Cohen, нар. 28 ліпеня 1933, Лондан) — англійскі жывапісец. Брат Гаральда Коэна.
Вучыўся ў Лондане ў 1949—1954 гадах, а з 1960 года выкладаў у розных мастацкіх школах. Першапачаткова яго жывапіс (пераважна пейзажы) быў фігуратыўным, але ў 1957 годзе ён далучыўся да руху «хард эдж» і пачаў пісаць абстрактныя карціны. Уводзячы ў свае кампазіцыі кругі і спіралі, ён накладвае іх адзін на аднога, ствараючы тым самым ілюзію глыбіні і перспектыўнага скарачэння. Пазней яго жывапіс спрасціўся.
Зноскі