Ганчары (Лідскі раён)
Ганчары́[1] (трансліт.: Hančary, руск.: Гончары) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 20 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Ліда, за 100 км ад Гродна[2]. За 1,4 км на захад ад аграгарадка знаходзіцца прыпыначны пункт Ганчары Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р11 Парачаны — Навагрудак. ГісторыяЗа 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Дзітва, ва ўрочышчы Ціханавічаў Брод размешчана стаянка мезаліту, ранняга неаліту і бронзавага веку. Памеры 60х40 м. Даследаваў у 1962 годзе М. М. Чарняўскі. Знойдзены крамянёвыя вырабы, у тым ліку ланцэтападобныя наканечнікі стрэл яніславіцкай культуры, абломкі ранненеалітычных пасудзін. За 0,5—0,7 км ад перавозу праз раку Нёман, каля дарогі ў вёску ў Ганчароўскім лесе маюцца два круглыя курганы. Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае Ганчары як вёску ў Беліцкай парафіі, уласнасць старасты дзевянішскага Пузыны; тут існавала карчма[3]. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. НасельніцтваСлавутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Information related to Ганчары (Лідскі раён) |