Гадуці́шкі (трансліт.: Haduciški, руск.: Годутишки)[1] — прыпыначны пункт Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчаны каля вёскі Гадуцішкі, за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Страчуны; на лініі Крулеўшчызна — Лынтупы, паміж прыпыначным пунктам Ярэва і прыпыначным пунктам Камайка.
Гісторыя
Станцыя адкрыта ў 1895 годзе ў складзе лініі Варапаева — Пабрадзе. У 1980 годзе з’явілася адгалінаванне да літоўскага сяла Дзіджасаліс, якая працавала да 1 лістапада 2000 года.
У савецкі час станцыя падпарадкоўвалася літоўскай чыгунцы. Да ўступлення Літвы ў ЕС паміж Беларуссю і Літвой былі спрэчкі наконт прыналежнасці станцыі, у рэшце станцыя захавалася за Беларускай чыгункай.
Зноскі
Спасылкі