Віцебская наступальная аперацыя |
---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна |
Дата |
з 3 лютага па 13 сакавіка 1944 года |
Месца |
паўночна-ўсходнія раёны БССР |
Вынік |
перамога Германіі |
Праціўнікі |
|
|
Віцебская наступальная аперацыя — франтавая наступальная аперацыя савецкіх войск.
У канцы 1943 і пачатку 1944 г. у выніку праведзеных Невельскай і Гарадоцкай аперацый Чырвоная армія наблізілася да горада Віцебск (БССР) і вяла тут цяжкія баі. Са снежня 1943 г. па сакавік 1944 г. да горада з поўдня сумесна з 39-й і 5-й арміямі настойліва спрабавала прабіцца 33-я армія Заходняга фронту, якая мела ў сваім састве 5 сталковых карпусоў. За 9 месяцаў на поўдні ад Віцебска загінулі 40 тыс. байцоў 33-й і 39-й армій. Вызваліць горад не ўдалося[1].
У ходзе аперацыі яе асноўныя задачы выкананы не былі. Савецкія войскі не змаглі авалодаць Віцебскам. Тым не менш 3-я нямецкая танкавая армія, якая абаранялася ў раёне горада, панесла вялікія страты і вымушана была ўвесці ў бой усе свае рэзервы. Войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту глыбока ахапілі Віцебскую групоўку праціўніка, стварыўшы ўмовы для яе наступнага разгрому ў Віцебска-Аршанскай аперацыі ў чэрвені 1944 года. Дзеянні Заходняга фронту былі прызнаныя няўдалымі. Страты савецкіх войск у гэтай аперацыі былі вельмі вялікія: 27 639 чалавек беззваротныя і 107 373 чалавекі санітарныя, агульныя страты склалі 135 012 чалавек[2].
З-за няўдалага наступлення Заходні фронт быў рэарганізаваны. Загадам Стаўкі ВГК ад 12 красавіка 1944 года № 220076 яго камандуючы генерал арміі Васіль Сакалоўскі, камандуючы артылерыяй фронту генерал-палкоўнік артылерыі Іван Камера і начальнік разведаддзела фронту палкоўнік Ільніцкі былі знятыя з пасад[3].
Крыніцы