Віталь Юр’евіч Уткін
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
2019 — 2024
Пераемнік
Аляксандр Іванавіч Сівакоў [d]
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
Нараджэнне
20 чэрвеня 1965 (1965-06-20 ) (59 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Уткін .
Віталь Юр’евіч Уткін (нар. 20 чэрвеня 1965 , Гомель ) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.
Біяграфія
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1965 года ў горадзе Гомелі [ 1] .
Скончыў Украінскую акадэмію ўнутраных спраў па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнароднае права»[ 1] .
Працоўную дзейнасць пачаў маляром спецупраўлення № 237 будаўніча-мантажнага трэста № 27 г. Гомеля.
З 1984 года па 1986 год праходзіў тэрміновую службу ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў СССР , пасля яе заканчэння прадоўжыў службу ў органах МУС СССР .
З 1993 года па 2010 год працаваў на розных пасадах у Гомельскім абласным выканаўчым камітэце . У 2010 годзе быў прызначаны кіраўніком спраў Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта . З 2010 года па 2014 год узначальваў галоўнае ўпраўленне ведамаснага кантролю Гомельскага аблвыканкама. З 2014 года па 2019 год быў кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Член камісіі ў пытаннях заканадаўства. У студзені 2021 года заявіў, што перанос Чэмпіяната свету па хаккеі з шайбай з Беларусі — гэта помства за тое, што нашы «дзяды сцяг узнялі над Рэйхстагам »[ 2] . Параўнаў удзельнікаў пратэстаў у Беларусі з «Аль-Каідай », а Святлану Ціханоўскую — з бін Ладэнам і падрымаў т. зв. «антыэкстрэмісцкія» змены ў заканадаўства[ 3] .
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Юбілейнай акругі № 31. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці.
Узнагароды
Узнагароджаны нагрудным знакам унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў СССР «За адзнаку ў службе » II ступені, нагрудным знакам унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За самаадданую службу » II ступені, іншымі ўзнагародамі[ 4] .
Зноскі
Спасылкі