Віталь Уладзіміравіч Курашык
Віта́ль Уладзі́міравіч Кура́шык (нар. 8 мая 1939) — украінскі і беларускі палітычны дзеяч, беларускі дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 8 мая 1939 года ў вёсцы Дзівін Кобрынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. Скончыў механічны факультэт Украінскага завочнага політэхнічнага інстытута. З 1956 года студэнт Тарэзскага горнага тэхнікума Данецкай вобласці. З 1960 года машыніст электравоза, горны майстар шахты «Качагарка» г. Горлаўка, Данецкай вобласці. З 1963 года галоўны тэхнолаг Канстанцінаўскага завода высакавольтнай апаратуры Данецкай вобласці. З 1978 года першы сакратар Канстанцінаўскага ГК КПУ. З 1982 года старшыня выканкама Еўпаторыйскага раённага Савета. З 1985 года старшыня Крымскага абкама Кампартыі Украіны. З 1987 года намеснік старшыні выканкама Крымскага абласнога Савета па пытаннях капітальнага будаўніцтва. З 1988 года першы намеснік старшыні аблвыканкама, начальнік Галоўнага планава-эканамічнага кіравання. З 1989 года старшыня выканкама Крымскага абласнога Савета, Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Крым. З 18 сакавіка 1990 года — дэпутат Вярхоўнага Савета УССР 12 склікання па Еўпаторыйскай выбарчай акрузе № 245 Аўтаномнай Рэспублікі Крым. З 1990 па 1993 — старшыня Савета Міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым. З 1993 па 2001 прызначаны урадам Рэспублікі Беларусь Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ва Украіне. З 1999—2001 — Дуайен дыпламатычнага корпуса ў Украіне. З 2001 — першы віцэ-прэзідэнт Міжрэгіянальнай Акадэміі кіравання персаналам (МАУП). З 2003 — саветнік Прадстаўніка Прэзідэнта ААТ «ЛУКОЙЛ» ва Украіне. ЗноскіСпасылкіInformation related to Віталь Уладзіміравіч Курашык |