Віталь Мікалаевіч Ракавец |
|
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] |
---|
з 2024 |
|
|
Нараджэнне |
26 лютага 1976(1976-02-26) (48 гадоў)
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ракавец.
Віталь Мікалаевіч Ракавец (нар. 26 лютага 1976, г.п. Іўе, Гродзенская вобласць) — беларускі ляснічы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
Нарадзіўся 26 лютага 1976 года ў г.п. Іўе Гродзенскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лесаінжынерная справа»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»[1].
Працаваў майстрам лесу, памочнікам ляснічага, галоўным інжынерам, дырэктарам Іўеўскага лясгаса[1].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Іўеўскай акругі № 54. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].
Сям'я
Жанаты, мае сына і дачку[1].
Крыніцы
Спасылкі