Магчыма, той самы, які ўваходзіў у патаемнае таварыства «Асацыяцыя» і падпісаў петыцыю да расійскага цара Паўла І, а ў час вайны 1812 года ўваходзіў спачатку ў Камісію Часовага кіравання Мінскай правінцыі (аддзел паліцыі), потым — у склад адміністрацыйнай камісіі Мінскага дэпартамента, дзе быў сябрам аддзела паліцыі. У 1820 г. — падкаморывілейскі[2].
Партрэт яго, дзе ён разам з жонкай, намаляваў Я. Дамель. У 1821 годзе выдаткаваў 5 дукатаў мінскай губернатаршы А. Сулістроўскай на кракаўскі помнік Касцюшку[2].