Вінец — магістральны меліярацыйны канал у Пружанскім і Бярозаўскім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ясельда. Дзейнічае з 1905 года.
Даўжыня канала складае 52 км. Пачынаецца паміж вёскамі Росахі і Доўгае Пружанскага раёна. Упадае ў Ясельду справа. Асноўныя прытокі: рака Чарняўка (левы) і каналы Задваранскі, Ястрабельскі (правыя), Давыдавіцкі, Чарнічны, Залужжанскі, Машковіцкі, Шышковіцкі (левыя).
Зноскі
Літаратура