Вільгельм Людвіг Іагансен
Вільгельм Людвіг Іагансен (дацк.: Wilhelm Ludvig Johannsen; 3 лютага 1857— 11 лістапада 1927) — дацкі біёлаг, прафесар Інстытута фізіялогіі раслін Капенгагенскага ўніверсітэта, член шведскай Акадэміі навук. Вопытамі над ячменем і фасоляй даказваў неэфектыўнасць адбору ў самаапыляльных раслін, стварыў на гэтай аснове закон «аб чыстых лініях» і абвяргаў законы Ф. Гальтана (1889, 1897) аб частковай спадчыне набытых прыкмет. У 1909 годзе ў рабоце «Элементы дакладнага вучэння спадчыннасці» ўвёў тэрміны: «ген», «генатып» і «фенатып». Зноскі
Літаратура
Information related to Вільгельм Людвіг Іагансен |