Вікіпедыя на валапюк (Vükiped Volapükik) — раздзел Вікіпедыі на штучнай мове валапюк.
Раздзел Вікіпедыі на валапюк стаў другім з буйных (следам за Ламбардскай) з паказчыкам «глыбіні» (суб’ектыўны паказчык якасці зместу), блізкім да нуля. Прычына нізкага значэння гэтага паказчыка — пераважная большасць артыкулаў створана ботамі.
На 15 студзеня 2025 года ў Вікіпедыі на мове валапюк налічваецца 39 587 артыкулаў.
Гісторыя
Хаця першыя 4 артыкулы з’явіліся ўжо ў лютым 2003 года, але толькі на ліпень вікістатыстыка паведамляе пра першага ўдзельніка[1]. Другі з’явіўся ў студзені 2004 года. Да гэтага моманту колькасць артыкулаў узрасла з 8 да 14.
У кастрычніку 2006 года ў праекце зарэгістраваўся ўдзельнік Сержыа Мейра (бразілец), пад нікам Smeira, які пачаў актыўна выкарыстоўваць бота для павелічэння колькасці артыкулаў. Да таго моманту, як ён запусціў бота, у раздзеле было каля 760 артыкулаў.
23 жніўня 2007 года колькасць артыкулаў у раздзеле перавысіла 50 тысяч. 5 верасня таго ж года ў раздзеле колькасць артыкулаў склала больш за 90 тысяч, тым самым раздзел на валапюк стаў буйнейшым у Вікіпедыі на штучнай мове, абагнаўшы раздзел на эсперанта. 8 верасня 2007 года, дзякуючы новай заліўцы ботам, раздзел на мове валапюк стаў 15-м, які дасягнуў мяжы ў 100 тысяч артыкулаў.
У верасні 2007 года на Мета-вікі абмяркоўвалася магчымасць закрыцця раздзела, урэшце было вырашана яго захаваць[2]. У снежні 2007 года пачалося новае абмеркаванне, гэтым разам прапановы выдаліць усе артыкулы, створаныя ботам[3]. Але і гэтая прапанова таксама была адхілена.
Заснавальнік Вікіпедыі Джымі Уэйлс у снежні 2007 года папрасіў выключыць раздзел са спісу[4] раздзелаў Вікіпедый, адсартаваных паводле памеру, а ў студзені 2008 года выказаўся ў падтрымку выдалення артыкулаў, створаных ботам[5].
У адказ на крытыку адміністратар smeira напісаў: «Я падумаў, што змагу зацікавіць каго-небудзь і, магчыма, прывабіць да вывучэння мовы, зрабіўшы нешта вар’яцкае, — напрыклад, забяспечыўшы неверагодна хуткі рост раздзела»[6]. Для дасягнення гэтай мэты ён выкарыстоўвае ботаў, ствараючы артыкулы-загатоўкі пра населеныя пункты розных краін (гэтая методыка выкарыстоўваецца шмат якімі іншымі раздзеламі Вікіпедыі: бяруцца звесткі з адпаведных артыкулаў «зыходнага» раздзела і дадаюцца ў перакладзены на «мэтавую» мову шаблон). Як адзначае Smeira, ён з’яўляецца адзіным аўтарам дадзенага раздзела, бо сярод усіх носьбітаў мовы палова валодае мовай на пачатковым узроўні, недастатковым для напісання артыкулаў, а большасць з астатніх не цікавіцца ні Вікіпедыяй, ні інтэрнэтам, ні камп’ютарамі наогул[6].
Адначасова з заяўкамі на закрыццё Вікіпедыі на мове валапюк былі створаны заяўкі на закрыццё Вікіслоўніка на гэтай мове. Спроба ж адкрыць адпаведную Вікітэку была беспаспяховай. Потым у 2008 годзе цікаўнасць да праекта страціў і Smeira[7][8].
Станам на 1 верасня 2015 года колькасць правак у праекце стабільна расце толькі дзякуючы інтэрвікі-ботам[9]. Колькасць правак у суткі (уключаючы ботаў) рэдка перавышае 15[10].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
5000000 + | |
---|
2500000 + | |
---|
1000000 + | |
---|
500000 + | |
---|
250000 + | |
---|
100000 + | |
---|
75000 + | |
---|
50000 + | |
---|
25000 + | |
---|
10000 + | |
---|
100—9999 | |
---|