Валійская Вікіпедыя (вал. Wicipedia Cymraeg) — раздзел Вікіпедыі на валійскай мове. З'яўляецца адзінай анлайн-энцыклапедыяй на валійскай мове.
Валійская Вікіпедыя была адкрыта ў ліпені 2003 года. Развіваючыся з невялікай хуткасцю, 23 чэрвеня 2007 года яна стала 66-й Вікіпедыяй, дасягнула мяжы ў 10 000 артыкулаў. Затым адбыўся досыць хуткі для гэтага падзела рост колькасці артыкулаў, калі з чэрвеня 2007 па лістапад 2008 года іх колькасць павялічылася ўдвая. Гэты факт знайшоў адлюстраванне ў публікацыі ў самым масавым часопісе Уэльса - Golwg, што выдаецца на валійскай мове, і газеце Y Faner Newydd. На 7 кастрычніка 2011 года колькасць артыкулаў складала крыху больш за 34 000.