Віктар Антонавіч Ламака |
Дата нараджэння |
29 жніўня 1910(1910-08-29) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
5 сакавіка 2001(2001-03-05) (90 гадоў) |
Месца смерці |
|
Альма-матар |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ламака.
Віктар Антонавіч Лама́ка (29 жніўня 1910, Дубіцкая Слабада, Мінскага раёна — 5 сакавіка 2001, Глыбокае) ― заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, заснавальнік Глыбоцкага дэндрарыя.
Біяграфія
Выхоўваўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пасля школы вучыўся ў Магілёўскім землеўпарадкавальным тэхнікуме, у Гомельскім лесатэхнічным інстытуце.
Ваяваў у Чырвонай Арміі, атрымаў раненне недалёка ад Берліна.
Пачаў працаваць у кастрычніку 1945 года ў Глыбоцкім лясгасе. У 1977 годзе за арганізацыю і вырошчванне пасадачнага матэрыялу і стварэнне лесанасенных плантацый В. А. Ламака быў узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, а ў 1983 годзе — другім медалём, як стваральнік дэндралагічнага сада. У 1986 годзе па просьбе настаўнікаў Слабадской СШ Шаркаўшчынскага раёна ён распрацаваў праект міні-дэндрасада памяці І. П. Сікоры[1].
У 1990 годзе В. А. Ламака выдаў аўтарскую кнігу «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса». Вынікам творчай працы стаў фотаальбом «Глыбоцкаму вопытнаму лясгасу — 60 год», у які ўвайшло каля 300 здымкаў розных гадоў з апісаннем асноўных этапаў развіцця лясгаса і яго дасягненні за гэты перыяд.
Пры лясгасе створаны музей прыроды, дзе значная частка экспазіцыі прысвечана дзейнасці Віктара Антонавіча[2]
Зноскі
Літаратура
- Бородин В. Чудо по имени ― дендрарий // Белорусская нива, 2000, 29 января
- Чайка Л. Щедрое наследие // Веснік Глыбоччыны, 2002, 8 чэрвеня
Спасылкі