Вялі́кі Азярэ́цк[1] (трансліт.: Vialiki Aziareck, руск.: Великий Озерецк) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Багданаўскага сельсавета.
Да 2004 года ўваходзіла ў склад Ульянавіцкага сельсавета[2].
Згадваецца ў 1642 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3].