Вялікія Швакшты |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
175,5[1] м |
Даўжыня |
4,2 км |
Шырыня |
3,4 км |
Плошча |
9,56 км² |
Аб’ём |
0,0223 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
13,05 км |
Найбольшая глыбіня |
5,3 м |
Сярэдняя глыбіня |
2,3 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
да 0,235 ‰ |
Празрыстасць |
2,5 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
94,2 км² |
Упадаюць |
ручаі |
Выцякаюць |
пратока |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Вялікія Шва́кшты, Вялікая Шва́кшта — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Страча, за 22 км на у напрамку на паўднёвы захад ад горада Паставы, за 8 км на паўночны захад ад возера Нарач, на мяжы гідралагічнага заказніка «Швакшты»[2].
Назва
Назва балцка-літоўскага паходжання. Звязана з літоўскім švekštоti «крапіць, акрапляць; пырскаць, апырскваць», švakšnoti «накропваць, імжыць», švakštelėti «лінуць (ваду)».
Назва звязаная з павольным рухам вады ў гэтым праточным возеры (уцякаюць некалькі ручаёў, выцякае пратока ў возера Малая Швакшта, з якога выцякае рака Страча).
Гідраграфія
Плошча паверхні возера 9,56 км². Даўжыня 4,2 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Даўжыня берагавой лініі 13,05 км. Найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя 2,3 м. Аб’ём вады ў возеры 22,3 млн м³. Плошча вадазбору 94,2 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, супясчаныя, вышынёй да 6 м, параслі хмызняком, на паўночным усходзе пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м, пясчаныя, заходнія берагі тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усходняга берага да глыбіні 2 м пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі (у т.л. з возера Белагаловае[1][3]), выцякае пратока ў возера Малыя Швакшты. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыбіні 3,5 м.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь, краснапёрка, гусцяра, язь і іншыя віды рыб. Зарыблялася судаком[4].
Крыніцы
Літаратура
- Вялікія Швакшты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1980 г. (руск.)
Спасылкі