«Вызвале́нне сяля́н» (польск.: Wyzwolenie włościan) — антыпрыгонніцкі верш Уладзіслава Сыракомлі. Пры жыцці аўтара ніколі не публікаваўся, хаця меў вялікую папулярнасць і хадзіў у рукапісах[1].
20 лістапада 1857 года цар Аляксандр II зацвердзіў рэскрыпт з праектам сялянскай рэформы і даслаў яго віленскаму губернатару Уладзіміру Назімаву. На сходзе 1858 г. у Вільні беларуская шляхта абмяркоўвала гэты праект, аднак не падтрымала нават замену паншчыны чыншам, што ўразіла Уладзіслава Сыракомлю і ён напісаў свой верш[2].
Эліза Ажэшка ўспамінала:[3]
Яго [Сыракомлі] творы, не столькі апублікаваныя, колькі тыя, што разыходзіліся ў рукапісах, мелі ў гады, якія непасрэдна папярэднічалі 1863-му, вялікі ўплыў на адносіны так званага класа землеўласнікаў да пытання аб вызваленні з-пад паншчыннай сістэмы і распрыгоненні сялян. Дык вось, як звычайна бывае, на вялікае хваляванне грамадскай думкі ўплывалі шматлікія фактары, у тым ліку і літаратура. Сялянскія аповесці Крашэўскага чыталіся, расхопліваліся, развозіліся… але самае моцнае ўражанне тут, на Літве, выклікалі вершы Сыракомлі. Памятаю пра адзін. Напісаны з выпадку нейкіх ваганняў камітэта Віленскай губ., ён меў у кожнай страфе канцоўку: „Ганьба мне, што я ліцвін, што маю герб у пячатцы!“ Верш гэты хадзіў у рукапісах, у мностве спісаў; яго дэкламавалі на імянінах і іншых сходах моладзі.
Адзін з рэвалюцыянераў таксама ўключыў гэты твор у свой сшытак патрыятычных вершаў (разам з «Гутаркай двух суседаў»)[4].
Пераклады
1882 г. Дзмітрый Мінаеў апублікаваў свой пераклад на рускую мову ў маскоўскім часопісе «Русская Мысль»[5]. Пазней на рускую перакладаў таксама Марк Жываў[6].
На беларускую мову гэты верш пераклаў Максім Лужанін[7].
Зноскі
Літаратура
|
---|
Творы | Вершы | |
---|
Паэмы | |
---|
Кантаты | |
---|
П’есы | |
---|
Прыпісваецца | |
---|
| |
---|
Пераклады | |
---|
На падставе | |
---|
Асобы | |
---|
Мясціны | |
---|
Памяць | |
---|