У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гайко .
Вольга Уладзіміраўна Гайко (4 сакавіка 1980 Мінск ) — беларуская актрыса балета . Народная артыстка Беларусі (2012). Лаўрэат балетнай прэміі «Філіп Морыс Дэбют» (2002). Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі «Тэатральнае мастацтва» (2012).
Біяграфія
Выява Вольгі Гайко на памятнай манеце ў гонар 80-годзя Нацыянальнага тэатра оперы і балета
Скончыла Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. У 1997 годзе прынята ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета .
Творчасць
У рэпертуары: «Дон Кіхот» (Кітры), «Лебядзінае возера» (Адэта — Адылія), «Спячая прыгажуня» (Аўрора і Фея бэзу), «Жызэль» (Жызэль), «Эсмеральда» (Эсмеральда), «Карсар» (Медоры), «Ціль Уленшпігель » (Неле), «Страсці» (Рагнеда), «Кармэн-сюіта» (Кармэн), «Жар-птушка» (Жар-птушка), «Вясна свяшчэнная» (Дзева-выбранніца), «Карміна Бурана» (Каханая і Блудніца), «Марная засцярога» (Ліза), «Макбет» (Лэдзі Макбет), «Спартак» (Фрыгія), «Баядэрка» (Нікія), «Шчаўкунок» (Маша), «Рамэа і Джульета» (Джульета), «Каханне пад вязамі» (Абі), «Бахчысарайскі фантан» (Зарэма), «Трыстан і Ізольда» (Ізольда), «Папялушка» (Фея), «Сільфіда» (Сільфіда), «Тамар» (Тамар), «Шахеразада» (Забеіда), «Пахіта [ru] » (Пахіта), «Беласнежка і сем гномаў» (Мачаха), «Серанада» (Цёмны анёл).
Зноскі
Спасылкі