У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Барабаншчыкава.
Вольга Уладзіміраўна Барабаншчыкава (нар. 2 лістапада 1979 года, Мінск) — беларуская тэнісістка, спявачка, тэлевядучая і дызайнер адзення. Пераможца 7 турніраў ITF (3 — у адзіночным разрадзе), паўфіналістка Алімпійскіх гульняў 2000 года ў жаночым парным разрадзе, гулец зборнай Беларусі ў Кубку Федэрацыі, пераможца Уімблданскага турніру ў парным разрадзе сярод дзяўчын (1996). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па пляжным тэнісе (2008).
Спартыўная кар’ера
Нарадзілася ў сям’і Уладзіміра і Таццяны Барабаншчыкавых[4]. Бацька па прафесіі эканаміст, маці — архітэктар. Тэнісную секцыю пачала наведваць у сем гадоў па ініцыятыве маці і некаторы час была першай ракеткай СССР сярод дзяўчын у сваёй узроставай катэгорыі. У 6-м класе на два гады з’ехала ў Бельгію для больш сур’ёзнага развіцця тэніснай кар’еры, пасля гэтага пяць гадоў жыла ў Лондане без бацькоў[5].
У 1994 годзе згуляла свае першыя матчы ў дарослых турнірах ITF. У студзені 1995 года выйграла свой першы турнір ITF у парным разрадзе, а ў кастрычніку таго ж года ў Пуацье (Францыя) — у адзіночным (пачаўшы з кваліфікацыйнага адбору і выйграўшы 8 матчаў запар)[6]. У 1996 годзе, ва ўзросце 17 гадоў, стала пераможцай Уімблданскага турніру ў пары з Амелі Марэсмо (Францыя)[5]. Дэбютавала ў складзе зборнай Беларусі ў Кубку Федэрацыі — асноўным жаночым турніры на ўзроўні нацыянальных зборных — і прынесла ёй ачкі ў сустрэчах з суперніцамі з каманд Вялікабрытаніі, Расіі і Італіі. У тым жа годзе ўпершыню прадстаўляла Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Атланце, але выбыла з барацьбы ў першым коле[6].
У красавіку 1997 года ўпершыню ўвайшла ў сотню мацнейшых тэнісістак свету паводле рэйтынгу WTA. Прабілася ў трэцяе кола Адкрытага чэмпіянату ЗША, абыйграўшы пасеяную пад 13-м нумарам Брэнду Шульц-Макарці, і скончыла сезон на 59-м месцы ў рэйтынгу. На наступны год выйшла ў трэцяе кола Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі і неўзабаве пасля гэтага паднялася ў рэйтынгу на найвышэйшую ў кар’еры 49-ю пазіцыю. У жніўні ў Стамбуле ўпершыню ў кар’еры дасягнула фіналу ў турніры WTA, прайграўшы ў вырашальным сэце на тай-брэйку першай ракетцы турніру Генрыеце Надзьявай; пазней у Токіа на шляху да чвэрцьфіналу перамагла 11-ю ракетку свету Дамінік ван Рост[6]. У складзе зборнай Беларусі прабілася ў II Сусветную групу.
У 1999 годзе ў Браціславе, выступаючы з Ліліяй Остэрла, трапіла ў фінал турніру WTA ў парным разрадзе, згуляла таксама ў паўфінале турніру WTA ў Кноке-Хейст з Эмілі Луа; у адзіночным разрадзе, аднак, рэзультаты пагоршыліся, і за сезон Барабаншчыкава толькі тры разы праходзіла далей за другое кола. У 2000 годзе яна дасягнула свайго найлепшага выніку ў турнірах Вялікага шлема, абыйграўшы на Уімблдане суперніц, пасеяных пад 15-м і 25-м нумарамі і дайшоўшы да чацвёртага кола[6]. Выступаючы на Алімпіядзе ў Сіднеі, заняла ў пары з Наталляй Зверавай чацвёртае месца[7].
Сезон 2001 года скончыўся для беларускай тэнісісткі ў красавіку і рэшту года яна прапусціла праз аперацыю на ахілавым сухажыллі. Па вяртанні на корт займала на пачатку 2002 года 784 месца ў рэйтынгу, гуляла ў асноўным у турнірах ITF, здолеўшы вярнуцца ў топ-200 і заваяваўшы за 2002 і 2003 гады яшчэ тры тытулы ў адзіночным і парным разрадах[6]. Да 2003 года працягвала прадстаўляць зборную Беларусі ў Кубку Федэрацыі, у агульнай складанасці згуляўшы ў 35 матчах (баланс перамог і паражэнняў 17-13 у адзіночным і 16-4 у парным разрядзе).
Апошнім турнірам у прафесійнай кар’еры стаў Кубак Нявы 2004 года. Да яго пачатку ў Барабаншчыкавай пачаліся болі ў плячы, якія ўзмацніліся пасля турніру. Неабходнасць зноў перапыніць выступленні прывяла да рашэння пра завяршэнне выступленняў у прафесійным тэнісе[7].
У далейшым актыўна ўдзельнічала ў спаборніцтвах па пляжным тэнісе. У 2008 годзе ў пары са Зверавай заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Рычонэ (Італія)[8]. Гэтая ж пара прабілася ў фінал турніру Moscow Beach Tennis Open у 2011 годзе[9] і чвэрцьфінал чэмпіянату свету ў Рыме[10].
Палажэнне ў рэйтынгу на канец года
Год |
1995 |
1996 |
1997 |
1998 |
1999 |
2000 |
2001 |
2002 |
2003 |
2004
|
Адзіночны разрад |
260 |
150 |
58 |
49 |
55 |
63 |
74 |
179 |
121 |
144
|
Парны разрад |
348 |
289 |
129 |
97 |
115 |
300 |
|
333 |
221 |
|
Фіналы турніраў за кар’еру
Адзіночны разрад
Адзіночны разрад
Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (0-1)
Фіналы турніраў ITF у адзіночным разрадзе (3-4)
Легенда:
|
100.000 USD (0)
|
75.000 USD (0)
|
50.000 USD (0)
|
25.000 USD (3+3)
|
10.000 USD (0+1)
|
Вынік
|
|
Дата
|
Турнір
|
Пакрыццё
|
Суперніца ў фінале
|
Рахунак у фінале
|
Паражэнне
|
1.
|
29 студзеня 1995
|
Пантэведра, Іспанія
|
Хард
|
Паула Эрміда
|
1-6, 7-6(5), 4-6
|
Перамога
|
1.
|
29 кастрычніка 1995
|
Пуацье, Францыя
|
Хард
|
Алена Татаркава
|
6-3, 6-1
|
Паражэнне
|
2.
|
11 жніўня 1996
|
Остын, ЗША
|
Хард
|
Джэйн Чы
|
2-6, 6-4, 2-6
|
Перамога
|
2.
|
2 сакавіка 1997
|
Бушы, Вялікабрытанія
|
Дыван(i)
|
Ралука Санду
|
6-1, 7-6(6)
|
Паражэнне
|
3.
|
20 кастрычніка 2002
|
Саўтгемптан, Вялікабрытанія
|
Хард(i)
|
Сафія Арвідсан
|
2-6, 6-1, 4-6
|
Перамога
|
3.
|
27 кастрычніка 2002
|
Аполе, Польшча
|
Дыван(i)
|
Ганна Бастрыкава
|
2-6, 6-3, 6-3
|
Паражэнне
|
4.
|
23 лютага 2003
|
Рэдбрыдж, Вялікабрытанія
|
Хард
|
Караліна Шпрэм
|
3-6, 2-6
|
Парны разрад
Парны разрад
Фіналы турніраў WTA ў парным разрадзе (0-1)
Фіналы турніраў ITF у парным разрадзе (4-3)
Вынік
|
№
|
Дата
|
Турнір
|
Пакрыццё
|
Партнёрка
|
Суперніцы ў фінале
|
Рахунак у фінале
|
Паражэнне
|
1.
|
22 студзеня 1995
|
Арэнсэ, Іспанія
|
Хард
|
Паула Эрміда
|
Генрыета ван Алдерэн Стэфані Гомпертс
|
5-7, 1-6
|
Перамога
|
1.
|
29 студзеня 1995
|
Пантэведра, Іспанія
|
Хард
|
Паула Эрміда
|
Каця Альцілія Стэфані Контан
|
6-3, 6-3
|
Паражэнне
|
2.
|
19 мая 1996
|
Бардо, Францыя
|
Грунт
|
Алічэ Канепа
|
Карын Кентрэ Анн-Гэль Сідо
|
2-6, 3-6
|
Перамога
|
2.
|
3 лістапада 1996
|
Пуацье, Францыя
|
Хард(i)
|
Нірупама Санджыў
|
Наэль ван Лотум Анік Снейдэрс
|
6-2, 6-3
|
Паражэнне
|
3.
|
15 лютага 1998
|
Мідленд, Мічыган, ЗША
|
Хард(i)
|
Эрыка дэ Лоўн
|
Кэтрын Барклай Керы-Энн Гюз
|
2-6, 4-6
|
Перамога
|
3.
|
16 лютага 2003
|
Саўтгемптан, Вялікабрытанія
|
Хард(i)
|
Надзея Астроўская
|
Раберта Вінчы Джулія Казоні
|
6-3, 6-4
|
Перамога
|
4.
|
23 лютага 2003
|
Рэдбрыдж, Вялікабрытанія
|
Хард(i)
|
Надзея Астроўская
|
Драгана Зарыч Катарына Мішыч
|
6-4, 1-6, 7-5
|
За межамі корту
У дзяцінстве Вольга марыла стаць танцоўшчыцай, потым актрысай, але заняткі прафесійным спортам змусілі яе часова адмовіцца ад гэтых планаў[7]. Пасля таго, як у 1999 годзе галасаваннем у часопісе «Tennis» Барабаншчыкаву прызналі найбольш сексуальнай тэнісісткай свету[11], яна атрымала прапанову паўдзельнічаць у фотасесіі ад часопіса «Playboy». Хоць перамовы прасунуліся даволі далёка, у выніку тэнісістка вырашыла адмовіцца ад прапановы[7].
Кар’еру ў шоу-бізнесе пачала дзякуючы франтмену гурта «Харлі» Яўгену Чалышаву, які ў 2004 годзе запрапанаваў тэнісістцы, чыя кар’ера набліжалася да завяршэння, паспрабаваць сябе на сцэне. У верасні таго ж года была запісана першая песня Барабаншчыкавай «Было ли не было». І гэтая песня, і наступная, «Не поверю», сталі хітамі; з песняй «Не поверю» спявачка заняла 3-е месца ў конкурсе «Песня года Беларусі — 2005: песні адыходзячай зімы», які праводзіўся тэлеканалам АНТ. У 2005 годзе выйшаў першы максі-сінгл Барабаншчыкавай «Не поверю»[5], а ў наступным — дэбютны альбом «Дорога в небо». У 2007 годзе Барабаншчыкава стала лаўрэаткай прэміі «Залатое вуха» ад станцыі «Альфа Радыё»[7]. Яшчэ адзін альбом, «Моя планета», выпушчаны ў 2013 годзе[4].
Адначасова з развіццём музычнай кар’еры працавала ў сродках масавай інфармацыі. З 2005 года была вядучай праграмы «Час спорту» Першага агульнанацыянальнага тэлеканала[5]. Пазней, на пачатку 2013 года, прыняла прапанову «Радио Мир» стаць дыджэем і вядучай хіт-параду[4]; з гэтай радыёстанцыяй працягвала супрацоўнічаць шмат гадоў[12]. Займаецца дызайнам моднага адзення, у 2014 году стварыла брэнд Candy Lady[13], у 2019 годзе перайменаваны ў Loverani[14].
Пасля раманаў з украінскім тэнісістам Андрэем Мядзведзевым і беларускім футбалістам Аляксандрам Глебам некаторы час прымала заляцанні амерыканкі Луэн Разэт. Пазней каля 10 гадоў сустракалася з расійскім менеджарам Аляксеем Селіваненкам, які займаў пасады віцэ-прэзідэнта Федэрацыі тэніса Расіі і дырэктара жаночага турніру «Кубак Крамля»[15]. Вяселле Селіваненка і Барабаншчыкавай адбылося ў чэрвені 2016 года[11]. У 2018 годзе ў сужэнцаў нарадзілася дачка Аэліта[12].
Зноскі
Спасылкі