Войцех Тука
Войцех Тука (славацк.: Vojtech Tuka; 4 ліпеня 1880, Шцьяўніцке-Банэ — 20 жніўня 1946, Браціслава) — славацкі палітык венгерскага паходжання часоў Другой Сусветнай вайны. Ідэолаг Глінкавай Славацкай народнай партыі, якая ўзначальвала рух сепаратыстаў у складзе Чэхаславакіі. Быў прафесарам у Будапешце і Браціславе, адным з лідараў Глінкавай Славацкай народнай партыі, мэтай якой было дасягненне аўтаноміі Славакіі ў складзе Чэхаславакіі, а пазней — поўнай незалежнасці. 1929 — асуджаны за шпіянаж на карысць Венгрыі, 1937 — вызвалены. 1939—1944 — прэм’ер-міністр Першай Славацкай рэспублікі, узначальваў радыкальнае крыло Глінкавай народнай партыі (больш умеранае крыло ўзначальваў прэзідэнт Іозеф Ціса), быў прыхільнікам актыўнай падтрымкі гітлераўскай Германіі і этнічных чыстак, якія былі накіраваны супраць нацыянальных меншасцей. Пасля паражэння Германіі прысуджаны да смяротнага пакарання. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
Information related to Войцех Тука |