Во́зны — судовая асоба ў мясцовых судахВКЛ. Выконваў функцыі судовага вестуна, пасланца, дазнаўца, судовага выканаўца і прыстава.
Як дазнавец возны сведчыў пабоі, крадзяжы, згвалтаванні і гэтак далей. Яго запісы («рэляцыі») рэгістраваліся ў судовых кнігах, а на судовых паседжаннях ён сведчыў аб убачаным і пачутым. Гэтыя рэляцыі і сведчанні вознага лічыліся важкімі судовымі доказамі. Як судовы прыстаў возны сачыў за парадкам у зале ў час судовага паседжання. За сваю працу атрымліваў узнагароджанне ў памеры, вызначаным законам.