Васіл Леўскі (балг.: Васил Левски; сапраўднае імя Васіл Іванаў Кунчаў; 18 ліпеня1837, Карлава - 18 лютага1873, Сафія) — балгарскі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ў Балгарыі. Нацыянальны герой Балгарыі, вядомы як «Апостал свабоды» (балг. Апостала на свободата).
Рэвалюцыйная дзейнасць
У 1862 г. Васіл Кунчаў знаходзіцца ў Сербіі і ўдзельнічае ў Першым балгарскім легіёне пад кіраўніцтвам Ракаўскага. За адвагу ў бітве з туркамі атрымлівае мянушку «Леўскі». Удзельнічаў у арганізацыі народных дружын з тым, каб падняць паўстанне супраць турак пры падтрымцы Сербіі. У 1863 праз Румынію нелегальна пранік у Балгарыю і ў прысутнасці паплечнікаў адрэзаў сабе манаскія косы, заявіўшы, што лічыць сябе мірскім «дыяканам Васілём». Яго дзядзька, які стаў да таго часу архімандрытам, распачаў следства супраць пляменніка, аднак плоўдзіўскі мітрапаліт нейтралізаваў яго. У 1864-1866 гадах Леўскі настаўнічаў у Вайнягава, а ў 1867 у Янікей, Бесарабія (цяпер Малдова, у 1856-1878 па Парыжскаму міру гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі) усюды прапагандуючы «патрыятычныя дружыны» і заклікаў народ да барацьбы супраць турак. Затым ён зноў пабываў у Румыніі і Сербіі, дзе сустрэўся з Ракаўскім, быў прызначаны сцяганосцам ў атрадзе Панаёта Хітава, удзельнічаў у арганізаваным ім у Сербіі Другім балгарскім легіёне (1867-1868).
Пасля гэтага расчараваўся ў дружыннай тактыцы і прыйшоў да высновы аб неабходнасці рыхтаваць народ да паўстання паступова, шляхам стварэння разгалінаванай рэвалюцыйнай сеткі на месцах, без разліку на знешнюю дапамогу Сербіі, а затым - і без разліку на балгарскую эміграцыю. У 1868 пачаў працаваць у «Балгарскім таварыстве» ў Бухарэсце, дзе пазнаёміўся з паэтам Хрыста Боцевым. У 1869 абышоў усю Балгарыю з разведвальнымі і прапагандысцкімі мэтамі, каардынуючы дзейнасць камітэтаў па падрыхтоўцы паўстання ва ўсіх гарадах. У 1869 разам з Любенем Каравелавым заснаваў у Бухарэсце Балгарскі цэнтральны рэвалюцыйны камітэт (БЦРК), а неўзабаве перанёс яго дзейнасць у Балгарыю, стварыўшы нелегальную "Унутраную рэвалюцыйную арганізацыю". Камітэт абвясціў сябе падпольным "Часовым урадам Балгарыі", разгарнуў актыўную дзейнасць ва ўсіх пластах грамадства, вёў тэрарыстычную дзейнасць і актыўна закупляў зброю.
Гібель
22 верасня 1872 года вялікая група змоўшчыкаў была затрыманая пры налёце на турэцкую пошту. Леўскі быў супраць гэтай акцыі. Арышт яе ўдзельнікаў паставіў сетку арганізацый і асабіста Леўскага пад пагрозу. БЦРК загадаў Леўскаму неадкладна пачынаць паўстанне, аднак ён ігнараваў загад і вырашыў, захапіўшы архіў Унутранай рэвалюцыйнай арганізацыі з Ловечы, схавацца ў Румыніі. У Кыкрыне, на ўсход ад Ловеча, ён і быў арыштаваны 27 снежня 1872 года турэцкай паліцыяй. Дакументы ён паспеў знішчыць.
Зноскі
↑ абWasil Lewski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.