Дурдзінец Васіль Васільевіч (укр. : Дурдинець Василь Васильович ; нар. 7 верасня 1937 года) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Украіны ў 1997 годзе.
З 1960 года — камсамольскі работнік. З 1970 года займаў пасады ў абласных і цэнтральных органах улады УССР . У 1982 годзе стаў першым намеснікам міністра ўнутраных спраў УССР .
У 1990 і 1994 гадах абіраўся дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны . У 1996 —1997 гадах — першы віцэ-прэм’ер Украіны. У ліпені 1997 года часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра . У 1999 —2002 гадах быў міністрам па надзвычайных сітуацыях.
У 2002 годзе стаў надзвычайным і паўнаважным паслом Украіны ў Венгрыі , пакінуўшы гэтую пасаду ў 2003 годзе.