Васіль Андрэевіч Мастоўнікаў (нар. 1 мая 1936, в. Мядзведзева, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970).
Біяграфія
Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1960). З 1964 у Інстытуце фізікі НАН Беларусі (з 1979 заг.лабараторыі). Навуковыя працы па лазернай фізіцы, лазернай фота- і біяфізіцы, медыцынскім лазерным прыладабудаванні. Адзін са стваральнікаў новага тыпу лазераў — на растворах арганічных фарбавальнікаў. Распрацаваў навуковыя асновы высокаэфектыўных метадаў лазернай тэрапіі.
Дзяржаўная прэмія СССР 1972.
Асноўныя публікацыі
- Лазеры и наследственность растений. — Мн.,1984 (у сааўт.)
- Терапевтическая эффективность низкоинтенсивного лазерного излучения. — Мн.,1986 (у сааўт.)
Зноскі
Літаратура
- Мастоўнікаў Васіль Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10. — Мн.,2000. — С.201.