Варонеж (руск.: Воронеж) — рака ў Расіі, левы прыток ракі Дон. Працякае па тэрыторыі Варонежскай, Ліпецкай і Тамбоўскай абласцей.
Тыповая раўнінная рака. Утвараецца пры зліцці Польнага Варонежа і Ляснога Варонежа.
Даўжыня ракі, лічачы ад вытока Польнага Варонежа — 520 км, даўжыня уласна Варонежа — 342 км. Лясны Варонеж бярэ пачатак каля вёскі Пушкіна Ухалаўскага раёна Разанскай вобласці. Пасля зліцця Ляснога і Польнага Варонежа ля сяла Новамікольскае Мічурынскага раёна Тамбоўскай вобласці, рака цячэ на працягу каля 60 км на паўночны захад, затым прыкладна ў 5 км ніжэй упадзення ў яе ракі Станавая Раса, крута паварочвае з поўначы на поўдзень з невялікім адхіленнем на паўднёвы захад.
Прытокі (левы): Усмань.