Апынуўшыся ў Янчжоу у сталым узросце Ван Шышэнь пачаў актыўную творчую дзейнасць (1730-1750-я гады), да гэтага перыяду аб яго творах і дзе ён вучыўся нічога невядома. Мастак тварыў пераважна ў жанры хуа-няа («выявы кветак і птушак»), асабліва любіў адлюстроўваць кветкі слівы мэйхуа і нарцысы. Шанаваліся яго карціны з выявамі людзей, славіўся як каліграф і разьбяр пячатак. Да старасці Ван Шышэнь аслеп на левае вока, што знайшло адлюстраванне ў тэксце некаторых яго пячатак.
Зноскі
↑ абShishen Wang // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.