У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Нямцоў.
Валянцін Барысавіч Нямцо́ў (24 лютага 1936(1936-02-24), Навасёлкі, Пухавіцкі раён — 14 мая 2012(2012-05-14)) — беларускі вучоны ў галіне статыстычнай механікі. Кандыдат тэхнічных навук (1965), доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1989).
Біяграфія
Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1959), аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута (1964).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1966 года, загадчык кафедры тэарэтычнай механікі з 1992 па 2001 год. З 2001 года прафесар кафедры тэарэтычнай механікі[2]. Член Міжнароднага таварыства па вадкіх крышталях, член рэдкалегіі Міжнароднага часопіса «Нелінейныя з’явы ў складаных сістэмах».
Навуковыя інтарэсы
Тэарэтычная і прыкладная механіка, статыстычная механіка і тэрмадынаміка раўнаважных і нераўнаважных працэсаў у |вадкіх крышталях, фізіка кандэнсаваных сістэм (вадкіх крышталёў, малекул ДНК, біялагічных мембран).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі