У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Русак.
Валянціна Паўлаўна Русак (13 лютага 1950, г. Горлаўка, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2004).
Біяграфія
Скончыла ў 1974 годзе БДУ. З 1972 года ў Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі, з 2005 года загадчыца аддзела.
Навуковая дзейнасць
Даследуе пытанні фанетыкі, фаналогіі, марфаналогіі, граматыкі і дыялекталогіі беларускай мовы. Аўтар «Марфаналогіі сучаснай беларускай мовы», сааўтар кніг «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Кароткая граматыка беларускай мовы. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія».
Літаратура
Спасылкі