У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кандраценка.
Валерый Георгіевіч Кандраценка (4 верасня 1944(1944-09-04), Таганрог, Растоўская вобласць — 21 сакавіка 2021(2021-03-21), Віцебск) — беларускі спартсмен, трэнер па боксе. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1988). Майстар спорту (1969), заслужаны трэнер БССР (1977), заслужаны трэнер СССР (1988).
Біяграфія
Нарадзіўся 4 верасня 1944 года ў Таганрогу.
Пасля пераезду ў Віцебск трэніраваўся пад кіраўніцтвам Абрама Брына. У 1969 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР. У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
Старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь (1984—1989). Падрыхтаваў 16 майстроў спорту, 2-х майстроў спорту міжнароднага класа (В. Масюка і Ю. Прохарава), аднаго заслужанага майстра спорту (алімпійскага чэмпіёна В. Яноўскага).
Памёр 21 сакавіка 2021 года ў Віцебску[1].
Узнагароды
Зноскі
Літаратура