Храналогія (расійскія крыніцы падаюць маскоўскі час; + 1 гадзіна ад беларускага)
7 жніўня
23:30 Грузінскае войска адкрыла агонь па Цхінвалі з артылерыі і ўсталёвак залпавага агню «Град». Урад Грузіі абвясціў аб пачатку аперацыі па ўсталяванні ў Паўднёвай Асеціі канстытуцыйнага парадку Абхазія перамяшчае войскі да мяжы з Грузіяй.
8 жніўня
02:46 Грузінскае войска заняло вёскі Дзідмуха, Мугуці і Дмянісі, што ў ваколіцах горада[1]
7:00 Урад Расіі ініцыяваў скліканне экстранага паседжання Рады Бяспекі ААН (доўжылася з 9 да 10 гадзінаў). Сталы прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін прапанаваў запатрабаваць неадкладнага спынення гвалту ў Паўднёвай Асеціі, але Рада Бяспекі не ўхваліла тэкст прапанаванай заявы.Рада Бяспекі ААН правёў экстранае паседжанне, прысвечанае сітуацыі ў Грузіі(нявызн.). Цэнтр навін ААН (8 жніўня 2008). Праверана 18 жніўня 2008.[3]
7:23 5 грузінскіх самалётаў Су-25 нанеслі ўдар па пазіцыях паўднёваасяцінскіх паўстанцаў ля паселішча Тквярнеці[4]
10:37 Грузінскае войска ўсяго заняло 12 вёсак, у тым ліку большасць вакол горада: Атосі, Дзідмуха, Дменісі, Знавуры, Квема Акона, Мугуці, Сарабукі і Хетагурові. Атрад грузінскага войска з 600 чалавек увайшоў у горад[5].
11:10 Грузінскія снарады трапілі ў расійскія казармы[6]
11:25 Расійскія самалёты бамбавалі грузінскі горад Горы. Паводле Міністэрства нутраных спраў Грузіі грузінскае войска збіла адзін расійскі бамбардзіроўшчык[7].
12:46 На вуліцах Цхінвалі працягваюцца інтэнсіўныя баі. Паведамлялася, што грузінскія сілы кантралююць усе ўезды і выезды з горада[8].
13:30 Мэр Тбілісі Георгі Угулава паведаміў аб заняцці 70 % Цхінвалі і спыненні агню грузінскім войскам з 15:00 да 18:00 дзеля бяспечнага вываду насельніцтва з горада[9] ў бок вёскі Эргнэці[10].
14:40 Агенцтва «Навіны-Грузія» паведаміла аб тым, што ў Цхінвалі спынены агонь, і што Грузія выконвае мараторый для выхаду мірных жыхароў з зоны вайскоўАцаў дзеянняў[крыніца?] (састарэлая, другая — пра папярэднюю падзею).
17:38 Паўстанцы аднавілі кантроль над Цхінвалі. Паўднёваасяцінскі прадстаўнік у Змяшанай кантрольнай камісіі па ўрэгуляванні Інал Пліеў заявіў аб 3 падбітых грузінскіх танках, а начальнік адпаведнага батальёну Казбек Фрыеў — пра наяўнасць параненых[12]
11:57 Часткі 58 арміі выціснулі з Цхінвалі грузінскіх вайскоўцаў У другой палове дня грузінскае войска распачала другую спробу штурму Цхінвалі. Пасля масіраванага артабстрэлу[13][14], 9 жніўня 2008 грузінскае войска ўвайшло ў горад[15]. Адначасова з гэтым грузінскі бок паспрабаваў перарэзаць Зарскую дарогу да поўначы ад Цхінвалі, якая злучае горад з Паўночнай Асеціяй[крыніца?] (няісная). На пад’ездзе да горада атрымаў асколачнае раненне генерал Хрулёў[16]. Таксама Саакашвілі на сустрэчы з апазіцыяй заявіў аб знішчэнні грузінскім войскам 60 чалавек з расійскага разведвальнага батальёна «Усход» з Чачні (Галоўная разведвальная ўправа Расіі)[17]. Позна ўвечары ў горад увайшоў батальён «Усход» (75 чалавек) і на працягу ночы выцесніў грузінскае войска[18].