Бяскіды — раз’яднаныя хрыбты ў паўночнай частцы Карпат, у Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Украіне.
Падзяляюцца на Заходнія Бяскіды і Усходнія Бяскіды. Даўжыня каля 300 м. Вышыня да 1725 (г. Бабіна).
Складзены пераважна з флішаў. Ад восевай зоны Карпат аддзелены падоўжнымі далінамі і ўтвараюць асобныя плоскавяршынныя масівы з невысокімі пераваламі паміж імі.
Характэрны букавыя і хвойныя лясы, на вяршынях — лугі (паланіны).
Створаны нацыянальныя паркі Бабінагорскі і Гарчанскі (Польшча), рэзерват Катліна пад Бабінай Гарой (Славакія).
Літаратура
- Геаграфічная энцыклапедыя Украіны
Спасылкі