Вёска
Бязуевічы
Бязуевічы на карце Беларусі ±
|
Бязу́евічы[2] (трансліт.: Biazujevičy, руск.: Безуевичи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.
Назва
Існуе паданне, што жылі два асілкі Абіда і Вязула. Абіда жыў на месцы сучаснай вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна, Вязула — там дзе цяпер Бязуевічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасці насячы дроваў. Мясцовыя старажылы сведчылі, што назва Бязуевічы паходзіць ад слова «бэз»[3].
Геаграфія
Побач з вёскай цячэ рака Пацэя.
Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Гісторыя
У 1783 годзе ў вёсцы 45 двароў, 277 жыхароў. На карце 1882 года пазначана як Кезуевічы[3].
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
- 2011 год — 58 чалавек[1]
- 2010 год — 79 чалавек
- 1999 год — 111 чалавек
- 1910 год — 513 чалавек[3]
Інфраструктура
У вёсцы працуюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, крама і дом сацыяльных паслуг[1].
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восенню 1943 года ў баях супраць нямецкіх захопнікаў.
- Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1941 годзе ў баі супраць нямецкіх захопнікаў[5].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|