Бы́хаў (трансліт.: Bychaŭ, руск.: Быхов)[1] — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчана ў горадзе Быхаве; на лініі Магілёў I — Жлобін, паміж прыпыначным пунктам Мокрае і прыпыначным пунктам Залеская Слабада.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. 3 жніўня 1943 каля станцыі 121-ы партызанскі атрад падарваў 230 рэек[2].