Быхаўская вуліца ў 1915 годзе
Быхаўскае прадмесце — былая ўскраіна ў заходняй частцы Магілёва . Пачало фарміравацца з другой паловы XIX стагоддзя на месцы Задубравенскага пасада (вуліцы Ільінская , Баярская , Успенская , Быхаўская ) і за яго межамі каля Стара-Жытомірскага тракта і дарогі Бабруйск — Магілёў (цяпер вул. Чалюскінцаў ). Пры ўездзе ў горад стаяла так званая Быхаўская брама (не захавалася). Цяпер тэрыторыя былога Быхаўскага прадмесця ў межах Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.
Літаратура
Быховское предместье // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9 .