Андрэ Рабер Рэмбур нарадзіўся 27 ліпеня 1917 года ў горадзе Прэта-Вікмар (дэпартамент Сена Прыморская). Рана страціў бацьку (падчас Першай Сусветнай вайны) і значную частку дзяцінства правёў у вёсцы Бурвіль (Bourville), назва якой стала яго творчым псеўданімам.
Пачынаў працаваць у мюзік-холе, дзе спяваў і танчыў, выконваў мініяцюры гумарыстычнага плана. Затым стаў працаваць на радыё і з 1945 года здымаўся ў кіно.