У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Благадаць.
Вёска
Благадаць
Благадаць на карце Беларусі ±
|
Благада́ць[2] (трансліт.: Blahadać, руск.: Благодать) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.
Назва
Назва паходзіць ад прыгожага мясцовага геаграфічнага ландшафту[3].
Геаграфія
Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.
Гісторыя
Паводле сведчання старажылаў, тут жылі паны Крапоткіны. У 1910 годзе 1 двор, 16 жыхароў. Належаў княгіні М. А. Крапоткінай[3].
Да 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Каменкаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
- 2011 год — 10 чалавек[1]
- 2010 год — 11 чалавек
- 1999 год — 21 чалавек
- 1910 год — 16 чалавек[3]
Інфраструктура
У вёсцы працуе дом сацыяльных паслуг[1].
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў[3]
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|