У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Бердаўка.
Аграгарадок
Бердаўка
Бердаўка на карце Беларусі ±
|
|
Бе́рдаўка[1] (трансліт.: Bierdaŭka, руск.: Бердовка) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.
Геаграфія
За 16 км на усход ад Ліды, 126 км ад Гродна. 681 жыхар, 225 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі.
Гісторыя
Вёска Бердаўка ўпершыню згадваецца ў прывілеі Жыгімонта Старога ў 1527 годзе. Тады яна стала ўладаннем аднаго з сыноў маршалка Юрыя Ільініча. У 1542 годзе землеўладальніца Лідскага павета Ганна Грышкоўна Хілімонавая запісала Ганне Сакураўне Шункавай трэцюю частку свайго маёнтка Бердаўка: двор з усімі землямі, якія да яго належаць. У XVI стагоддзі вёска — гэта радавое гняздо шляхцічаў Бердаўскіх. А пасля паўстання 1863 года рускі цар Аляксандр II аддаў землі Аляксандру Дамбавецкаму. Той, захоплены маляўнічымі месцамі краю, пабудаваў у Бердаўцы сабе сядзібу (будаўніцтва завяршылася ў 1870-х гадах)[2].
У 1940—2023 гадах цэнтр Бердаўскага сельсавета[3].
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|