Пляменнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хрысціяны Нюслайн-Фольхард. У 1993 годзе атрымаў ступень бакалаўра на факультэце хіміі Беплінскага вольнага ўніверсітэта. У 1997 годзе атрымаў доктарскую ступень ва Франкфурцкім універсітэце імя Гётэ[6]. З 1999 па 2003 год працаваў у Навукова-даследчым інстытуце Скрыпса ў Ла-Холье, ЗША. Прафесар Кёльнскага ўніверсітэта, дырэктар і прафесар Інстытута даследавання вугалю Таварыства Макса Планка. Таксама працуе галоўным даследчыкам Інстытута даследавання хімічных рэакцый у Універсітэце Хакайда. Згодна з Google Scholar, індэкс Хірша Ліста — 95.
У 2005 годзе Ліст быў запрошаным прафесарам ва ўніверсітэце Гакусюін у Токіа, у 2008 годзе — ва ўніверсітэце Сангюнгван. З 2004 года — ганаровы прафесар Кёльнскага ўніверсітэта (Інстытута арганічнай хіміі). У 2018 годзе быў абраны членам Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна». У 2019 годзе Ліст выступіў з пленарнай лекцыяй на навуковым форуме Таварыства нямецкіх хімікаў.
У 2021 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі «за развіццё асіметрычнага арганакаталізу» разам з Дэвідам Мак-Міланам.