Белаазё́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Белаазёрск (не ўваходзіў у склад).
Утвораны 15 сакавіка 1971 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР у складзе населеных пунктаў Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Белаазёрскага гарсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[2]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пескаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1749 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса.
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
|
---|
Бярозаўскі раён існуе з 1940 года | |
|