У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сметана.
Бе́држых Сме́тана (чэшск.: Bedřich Smetana, пры хрышчэнні атрымаў імя Фрыдрых, ням.: Friedrich; 2 сакавіка 1824, Літамышль — 12 мая 1884, Прага) — чэшскі кампазітар, піяніст і дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч; заснавальнік чэшскай нацыянальнай кампазітарскай школы.
Біяграфія
У 1847 годзе скончыў прыватную школу ў Празе. Вучань І. Прокша. У 1848 годзе адкрыў сваю музычную школу ў Празе, якая пазней стала цэнтрам канцэртнай і асветніцкай дзейнасці прагрэсіўных чэшскіх музыкантаў. З 1856 года выступаў з канцэртамі ў Гётэбаргу (Швецыя) ў якасці піяніста і дырыжора. У 1861 годзе ўзначаліў артыстычнае таварыства «Умелецка бяседа», кіраваў мужчынскім хорам «Глагол Пражскі», пісаў для яго хоры на словы чэшскіх паэтаў, папулярызаваў музыку айчынных і іншых славянскіх кампазітараў. У 1866—1874 гадах дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы.
Творчасць
Выступаў як музычны крытык. Пачынальнік розных жанраў нацыянальнай оперы і праграмнага сімфанізму. Яго творчасць, заснаваная на народна-песенных інтанацыях і рытмах, вызначаецца яркім нацыянальным каларытам, дэмакратычнасцю, патрыятычнай накіраванасцю, працягвае традыцыі рамантычнага праграмнага сімфанізму Ф. Ліста. Сярод твораў; оперы лірычна-камічная «Прададзеная нявеста» і гераічна-патрыятычная «Брандэнбуржцы ў Чэхіі» (абедзве паст. 1866), трагічная «Далібар» (паст. 1868), «Дзве удавы» (паст. 1874), эпічная «Лібуша» (паст. 1881); для аркестра — «Трыумфальная сімфонія» (1854), «Урачыстая уверцюра» (1849); сімфанічныя паэмы «Рычард III» (1858), «Лагер Валенштэйна» (1859), «Гакон Ярд» (1861); цыкл з 6 праграмных сімфоній паэм «Мая Радзіма» (1858—1879); 2 струнныя квартэты (1876, 1883), фартэпіянныя трыа, п’есы для фартэпіяна, у т.л. «Чэшскія танцы» (2 сшыткі, 1877, 1879), хоры, песні і інш.
У Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі ў 1949 годзе пастаўлена опера Сметаны «Прададзеная нявеста».
Памяць
З 1946 года штогод у дзень смерці Сметаны праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Пражская вясна», які адкрываецца выкананнем яго твораў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|